Рэчы Міраслава Лазоўскага перадалі ў Нацыянальны музей гісторыі Украіны

476

Рэчы Міраслава Лазоўскага перадалі ў Нацыянальны музей гісторыі Украіны

Рэчы загінулага ў Бахмуце беларускага добраахвотніка Міраслава Лазоўскага перадалі ў Нацыянальны музей гісторыі Украіны.

«Учора ў музей перадалі матэрыялы заснавальніка Беларускай ваенна-патрыятычнай арганізацыі “Белы легіён” Міраслава Лазоўскага (Лазоўскага), які загінуў пад Бахмутам. Развітанне з Героем адбылося ў Кіеве 26 мая 2023 года», — гаворыцца у паведамленні музея.

Міраслаў нарадзіўся ў Мінску. У 1995 годзе ўступіў у «Саюз беларускіх вайскоўцаў», адначасова стаў адным з сузаснавальнікаў «Белага легіёну». Члены гэтай арганізацыі ўдзельнічалі ў патрыятычных акцыях і дэманстрацыях, якія праходзілі ў 1990-я г. У пачатку 2000-х «Белы легіён» быў вымушаны сысці ў падполле.

Рэчы Міраслава Лазоўскага перадалі ў Нацыянальны музей гісторыі Украіны

У сакавіку 2017 года Лазоўскі быў затрыманы па так званай «справе патрыётаў» (арышты лукашэнкаўскім КДБ патрыятычна настроеных беларусаў). Міраслава абвінавацілі паводле артыкулу аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, а потым — аб стварэньні незаконнага ўзброенага фармаваньня. Аднак пазней крымінальную справу прыпынілі, а потым закрылі.

Пасля задушэння уладамі пратэстаў 2020 года Міраслаў Лазоўскі пераехаў у Кіеў. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі Міраслаў далучыўся да беларускага добраахвотніцкага батальёна «Волат» палка імя Кастуся Каліноўскага.

У 2016 годзе ў інтэрвію тэлеканалу «Белсат» Міраслаў Лазоўскі казаў: «Кожны, хто лічыць сябе патрыётам, павінен адказаць сабе на пытаньне: «Ці гатовы я ў выпадку чаго зьявіцца ў войска і ня проста ў беларускае войска як кавалак мяса, але больш-менш прыгатаваны?».

«Міласлаў Лазоўскі ўсё жыццё выступаў за незалежнасць Беларусі, а таксама адстойваў незалежнасць Украіны. Памяць пра Героя Беларусі і Украіны будзе вечнай», гаворыцца у паведамленні Нацыянальнага музея гісторыі Украіны.

У вайне з расійскім агрэсарам свабоду украінскай дзяржавы адстойваюць тысячы прадстаўнікоў Беларусі.

Рэчы Міраслава Лазоўскага перадалі ў Нацыянальны музей гісторыі Украіны

Валерий Сахащик призвал военных Беларуси объединиться в связи с военным мятежом в России

Get real time updates directly on you device, subscribe now.

Комментарии закрыты.