Врач из Брестской области рассказала о необычных пациентах ветклиники

341

Мы па-ранейшаму рыхтуем старонку сумесна з ветэрынарным урачом Пружанскай ветлячэбніцы Аленай Астудзінай.

 

Врач из Брестской области рассказала о необычных пациентах ветклиники

Неверагодныя гісторыі выратавання ў ветэрынарнай практыцы Алены Міраславаўны сталі ўжо амаль звыклымі. Але не з пункта гледжання эмоцый (іх нікуды не дзенеш), а з пункта гледжання рэгулярнасці. Некаторымі з такіх выпадкаў ветэрынарны урач падзялілася з чытачамі.

— Аднойчы прынеслі нам птушаня вушастай савы, якое адразу атрымала мянушку Федзя (хоць дакладна вызначыць, самец гэта ці самачка, не ўдалося). Птушаня мілае да немагчымасці: круглыя вялікія вочкі, вушкі домікам, лапкі ўрастапырку і пухнатыя бакі, у якія хацелася тыкнуць пальцам. Але Федзька ўсё спрабаваў (ці спрабавала?) палец гэты адкусіць.

 

2

Лапка ў птушаняці была пашкоджана, і я перадала савінае дзіця ў Цэнтр рэабілітацыі дзікіх жывёл і птушак «Сірын», што знаходзіцца ў Дзяржынску пад Мінскам.

Падобная дапамога цэнтра нашым пацыентам спатрэбілася не ўпершыню. Пару гадоў таму ў «раёнцы» расказвалі пра выратаванне і адпраўку туды птушынага драпежніка — ястраба, які ў пагоні за здабычай спікіраваў галавой у асфальт.

 

3

А нядаўна жыхары в. Куляны знайшлі зусім маленькага дзіцёнка казулі. Лісы адбілі яго ад мамы і прыгналі да вёскі. У выратаванні спалоханага казуляняці прынялі ўдзел сапраўды неабыякавыя людзі. Яго даставілі ў ветлячэбніцу, дзе смачна накармілі зялёнымі лісцікамі і такімі ж яблыкамі. Малыш таксама з‘ехаў у цэнтр «Сірын».

— Алена Міраславаўна, а што рабіць чалавеку, калі ён знойдзе птушаня, якое выпала з гнязда, і захоча яму дапамагчы?

— Цяпер якраз такі перыяд, калі ў птушак падрасло папаўненне. Птушаняты асвойваюць навуку палётаў, і першыя спробы бываюць не вельмі паспяховыя. Таму мы можам знайсці малых на зямлі.

Калі такое адбылося, самае галоўнае — не дакранацца да птушаняці. Спачатку ацаніце абстаноўку візуальна. Калі яно нармальна рухаецца, усё пер‘е на месцы, а побач няма драпежнікаў (кошак ці сабак), то птушаня трэба пакінуць у спакоі. У крайнім выпадку, паколькі яно вучыцца лётаць, вы можаце пасадзіць яго вышэй — на агароджу ці ўзгорак. Бацькі дапамогуць яму навучыцца ўзлятаць. Але ў прысутнасці чалавека дарослыя птушкі гэтага не зробяць.

Врач из Брестской области рассказала о необычных пациентах ветклиники

Калі ж вы візуальна вызначылі, што птушаня параненае (пашкоджаныя альбо вырваныя пёры, зламанае крыло і інш.), то ў гэтым выпадку дапамагаць можна. Але вы павінны разумець, што значна складаней клапаціцца дома пра птушку, чым, напрыклад, пра кацяня. Таксама трэба ўлічваць, што птушка загіне, калі пасля лячэння вы проста адпусціце яе на волю. Усё таму, што яна не атрымала навыкаў выжывання ў прыродзе. Гэтаму трэба яе навучыць.

Таму варта задумацца сто разоў, перш чым перашкаджаць прыроднаму працэсу натуральнага адбору.

Фото: Алены Астудзінай

Источник: onlinebrest.by

Get real time updates directly on you device, subscribe now.

Комментарии закрыты.