Школьніца з Баранавіцкага раёна – сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурса «Гонар краю майго»

0 1 124

Школьніца з Баранавіцкага раёна – сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурса «Гонар краю майго»

Сталі вядомыя вынікі рэспубліканскага конкурса «Гонар краю майго», які праводзіўся ва ўстановах адукацыі краіны з лютага па кастрычнік 2023 года. Іх на сваім сайце размясціў Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства.Удзельнікі конкурсу вылучалі і даследавалі адметнасці малой радзімы – «спадчыну», пакінутую землякамі ў розных сферах дзейнасці і ў розныя гістарычныя перыяды, – вартыя таго, каб выклікаць гонар і павагу ў сучаснікаў.

У рэгіянальных этапах конкурсу ўзялі ўдзел 190 устаноў адукацыі. На рэспубліканскі этап было прадстаўлена каля паўсотні конкурсных работ, «аб’ектам гонару» якіх сталі знакамітыя для свайго краю людзі, значныя архітэктурныя збудаванні, культурныя і прыродныя славутасці.Рэспубліканскі этап праводзіўся ў два туры: папярэдні – у завочным фармаце, а выніковы – у вочным і анлайн-фармаце. У фінале школьнікі абаранялі 22 конкурсныя работы.

Школьніца з Баранавіцкага раёна – сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурса «Гонар краю майго»

Пераможцы і прызёры конкурсу вызначаны па суме балаў папярэдняга і вынікованага тураў. Сярод іх – наша зямлячка.Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджанаДанільчык Аляксандра, навучэнка Маўчадскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна (кіраўнікі: Вялічка Марыя Пятроўна, Шкут Вольга Іванаўна) за работу на тэму: “Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі. Жыццё і лёс”.

Матэрыялы шэрагу работ удзельнікаў конкурсу папоўняць інфармацыйны рэсурс «Малая радзіма вялікіх людзей», які змешчаны на платформе «Патрыёт.by» (модуль «Лекцыйны матэрыял») і на сайце Рэспубліканскага цэнтра (раздзел «Краязнаўства/Праекты»).

Падрыхтaвала Алена РАКУЦЬ

Get real time updates directly on you device, subscribe now.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.