Посадка первого самолета на новый аэродром и пачка бюллетеней на помойке. О чем писали барановичские газеты в сентябре 1931 и 2001 годов

0 502

Как жили Барановичи и регион 90 и 20 лет назад, узнала Intex-press, пролистав сентябрьские номера старых газет.

Посадка первого самолета на новый аэродром и пачка бюллетеней на помойке. О чем писали барановичские газеты в сентябре 1931 и 2001 годов

Вокзал Барановичи-Центральные. Фото 1960–70-х годов

1931 год

Słowo

13 верасня

Першы самалёт прыляцеў у Баранавічы

10 верасня прыбыла на аэрадром у Баранавічах адмысловая камісія, якая павінна агледзець і прыняць яго для пасажырскіх палётаў. Адначасова на аэрадром прызямліўся першы самалёт: паручнік Ян Шчэклік з 10 лётнага палка з Львова прыляцеў на польскім планеры t2. На такім самалёце вядомы польскі пілот Скажынскі абляцеў Афрыку.

Паручнік Шчэклік, дасведчаны лётчык, сцвярджае, што баранавіцкі аэрадром – адзін з найлепш уладкаваных у краіне, мае ідэальную пляскатасць і гатовы да пасадкі любых самалётаў.

Посадка первого самолета на новый аэродром и пачка бюллетеней на помойке. О чем писали барановичские газеты в сентябре 1931 и 2001 годов

10.09.1931. Першы самалёт, што прыляцеў у Баранавічы. Пасярэдзіне – пілот паручнік Шчэклік. Здымак з газеты Kurier Nowogródzki

Спроба забойства

11 верасня Павал Сечка, жыхар маёнтка ў Паручыне, знаходзячыся ў Гарадзішчы ў краме каланіяльных тавараў Рохлы Каралько, спрабаваў яе забіць. Ён стрэліў з нелегальна набытага рэвальвера, але не патрапіў. Каралько здолела ўцячы, а Сечка быў затрыманы паліцыяй.

Kurier Nowogródzki

19 верасня

Цырк у Баранавічах

Учора ўвечары распачалося першае прадстаўленне цырка Баранскіх, які затрымаўся ў Баранавічах на 5 дзён. Цырк размясціўся на пляцы каля чыноўнічай калоніі (цяпер пляц паміж ГДК і Нацыянальным банкам) і штодня дае адно прадстаўленне ўвечары, акрамя суботы і нядзелі, калі адбудзецца па 2 прадстаўленні. Гараджан, найбольш школьнікаў, асабліва зацікавіла вялікая колькасць разнастайных жывёлаў, што прывезлі разам з цыркам. Цырк прабудзе да 22 верасня, пасля чаго, хутчэй за ўсё, паедзе ў Слонім.

22 верасня

Аб новым аэрадроме

У Баранавічах адкрыўся новы аэрадром, і на яго ўжо здзейсніў пасадку паручнік Шчэклік з Львова.

Аэрадром знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад горада, каля дарогі на Ляхавічы, адразу за прадмесцем новыя Баранавічы (раён вуліцы Першукевіча). Даезд да яго зручны па шырокай і брукаванай вуліцы. За 10 хвілін можна прыехаць сюды на аўто. Справа ад тракта мы бачым вялікую пляцоўку, пасярэдзіне якога знаходзіцца вялікае замаляванае белым кола і вялікія літары: БАРАНАВІЧЫ (BARANOWICZE).

Посадка первого самолета на новый аэродром и пачка бюллетеней на помойке. О чем писали барановичские газеты в сентябре 1931 и 2001 годов

Месцазнаходжанне аэрадрома адзначана чырвоным.

Гэта для арыентацыі падлятаючых самалётаў. Такі надпіс, як расказаў паручнік Шчэклік, відаць ужо за 4 км пры падлёце да аэрадрома. Памыліцца лётчык не можа.

Аэрадром быў пабудаваны выключна на сродкі Камітэта ваяводскага LOPP (Ліга супрацьгазавай і супрацьпаветранай абароны) у Наваградку і павятовага ў Баранавічах. Апошнім кіруе інжынер Лайман, горача адданы справе аэрадрома, які з’яўляецца адным з самых вялікіх у Польшчы ды займае больш за 44 га, пры тым, што сама паласа займае 36 га. Гэтая тэрыторыя была перададзена Каўпеніцкім лясніцтвам у арэнду на 99 год. Штогадовая плата за яго 740 злотых. Хутчэй за ўсё, з 1 студзеня 1932 года аэрадром будзе перададзены Міністэрству камунікацый і тады тая плата будзе знятая.

Посадка первого самолета на новый аэродром и пачка бюллетеней на помойке. О чем писали барановичские газеты в сентябре 1931 и 2001 годов

Месцазнаходжанне аэрадрома.

Будаўніцтва аэрадрома працягвалася два гады, пачынаючы з 1929 года, і мела некалькі цяжкасцяў. Гэтая тэрыторыя зарасла лесам і была перарытая нямецкімі акопамі з сусветнай вайны. Трэба было карчаваць лес і засыпаць акопы. Таксама праца пра выроўніванні і нівеліраванні пляцоўкі займала шмат часу. Месцамі скапвалася зямля на вышыню 1–2 метры, а недзе даводзілася столькі ж засыпаць. Потым увесь абшар высыпалі чарназёмам і засеялі аўсом, каб добра яго ўмацаваць.

Усё гэта было выканана на сродкі LOPP. Граніцы аэрадрома былі абкапаныя і ўмацаваныя, а рагі пляца пазначаныя белымі крыжамі, як гэтага патрабуе рэгламент.

Цяпер аэрадром цалкам гатовы для карыстання самалётамі. Засталіся яшчэ іншыя працы, за якія LOPP возьмецца ўжо вясною. Пачнецца ўзвядзенне лётнага ангара і будынкаў вакзала ды адміністрацыі.

Якія можна снаваць планы на будучыню з гэтым аэрадромам? Якую ролю адыграе баранавіцкі аэрадром у паветранай камунікацыі? Баранавічы пакуль не ляжаць на вялікіх авіялініях, таму няма гаворкі пра сталыя паветраныя камунікацыі. Але недалёкая будучыня выглядае вельмі перспектыўна.

Блізіцца да рэалізацыі міжнародны праект паветранай лініі Парыж – Токіа, праз Варшаву і Маскву. Баранавічы знаходзяцца якраз на гэтай лініі, таму нават не трэба разважаць, якое вялікае значэнне грае гэта для развіцця нашага горада. Таму на нашым аэрадроме будзе створана мытня.

Але гэта ўсё ў будучым, а пакуль аэрадром рыхтуецца да агульнапольскага рэйду лёгкіх самалётаў, які стартуе з Баранавіч 30 верасня.

Падзенне з балкона

20 верасня ў Ляхавічах, каля кірмаша, зваліўся з балкона на другім паверсе 4-гадовы сын нейкай Эстэры Савіцкай. Яны глядзелі на маршыруючае па горадзе войска. Хлопец атрымаў моцныя траўмы галавы і рук (іншыя выданні пісалі, што дзіцё загінула). Падзенне адбылося, таму што паламаліся спарахнелыя дошкі балкона. Уласніка дома прыцягнуць да адказнасці за нядбайства.

Праблема асвятлення вуліц

Трохдзённыя жыдоўскія святы выявілі важную праблему ў Баранавічах. У гэтыя дні крамы былі зачыненыя наглуха, іх вітрыны не свяціліся, а кінатэатры не працавалі,­ таму нават на цэнтральных вуліцах было цёмна. Тры ці чатыры ліхтары на доўгай вуліцы Шаптыцкага (цяпер Савецкая) ды яшчэ некалькі на іншых вуліцах – гэта только пара светлых пунктаў, якія паказваюць, што тут наогул ёсць дарога.

А пад нагамі і вакол непралазная цемра, якую праразаюць калі-нікалі промні ліхтарыкаў прахожых. Такі стан пануе ўжо ад змроку, а ў дадатак ужо некалькі дзён падае дождж, які стварае лужыны і балота. Таму вяртанне дахаты ў гэты час нельга назваць прыемным.

У бліжэйшую сераду адбудзецца паседжанне Гарадской рады. Хочацца спадзявацца, што нехта з дэпутатаў зверне ўвагу на праблему і зоймецца пытаннем асвятлення вуліц. Наш горад хутка развіваецца ды хоча называцца культурным і добраўпарадкаваным.

26 верасня

Пагражаў забіць з-за студні

Вінцэнт Грахоўскі, які жыве на вуліцы Рынкавай, 86 (цяпер вул. Фралянкова) паведаміў у пастарунак паліцыі, што яго сусед Барыс Малевіч пагражаў яму рэвальверам і абяцаў забіць за тое, што ён агарадзіў уласную студню плотам.

28 верасня

Асвячэнне новай царквы

4 кастрычніка адбудзецца асвячэнне новазбудаванай праваслаўнай царквы ў Баранавічах (Пакроўскі сабор). У сувязі з гэтым раніцай 4.10.1931 года прыбудзе ў горад наваградскі ваявода для ўдзелу ва ўрачыстасцях, якія правядзе архіепіскап Гродзенскі і Наваградскі Алексій. Гэты дзень, які будзе вельмі важным для нашых праваслаўных людзей, мы апішам асобна.

Падрыхтоўка да рэйду самалётаў

26 верасня адбылося пасяджэнне Камітэта па прыняцці рэйду турыстычных самалётаў у Баранавічах на чале са старастам Пржэпалкоўскім. На паседжанні быў вызначаны дзень спаткання з лётчыкамі, што бяруць удзел у рэйдзе на 29 верасня. Кожны з іх атрымае на аэрадроме букет кветах з жэтонам «Рэйд турыстычных самалётаў LOPP 29.09.1931. Баранавічы».

Камітэт поўным складам сустрэне лётчыкаў і праводзіць іх у буфет. Увесь час будзе граць аркестр 78 пяхотнага палка. Камітэт ухваліў прызначэнне дзвюх узнагарод у выглядзе памятных статуэтак для першых лётчыкаў, што сядуць на баранавіцкую зямлю.

30 верасня

Новая царква збудаваная!

1921–1931 – гэтыя дзве даты моцна запомняцца праваслаўным жыхарам Баранавіч і ваколіц. У 1921 годзе ў першую ноч пасля Вялікадня нечакана згарэла парафіяльная царква. Была гэта сціплая драўляная святыня, пабудаваная ў 1908 годзе. Праз 10 год на тым самым месцы ўзносіцца будынак, вельмі адрозны ад старога. Ён абшырны і мураваны, з вежай, усталяваным купалам, з двума бакавымі парталамі, абапертымі на 4 калоны. Яскравая свежасць яшчэ не атынкаванай цэглы стварае ўражанне спакойнай, класічнай цэласці, які набярэ гмах царквы пасля поўнага завяршэння будоўлі.

Тым часам усё выканана ў сярэдзіне, каб новая царква магла быць як хутчэй асвечана. Асвячэнне адбудзецца 4 красавіка, і гэтай даты ўсе праваслаўныя вернікі чакаюць са зразумелым хваляваннем. А палякі, прыглядаючыся да пануючай над горадам вежы, могуць сказаць кожнаму:

­Гэтая царква збудаваная на землях вольнай Рэчы Паспалітай.

Гэты будынак па сваёй архітэктуры цалкам заходні. Са здзіўленнем заўважым, што сваім класічным выглядам востра не адпавядае наваколлю: велічэзны пляц, шырокія небрукаваныя вуліцы, драўляныя хаты, барадатыя сяляне і малыя коні з вазамі.

Зацікавіўшыся будоўляй, пытаем пра імя архітэктара. На гэтае пытанне адказвае мясцовы праваслаўны святар Павал Мацкевіч.

Архітэктарам быў Абалонскі, зразумела, расіянін, які стала жыве ў Варшаве, ён апрацаваў праект, але будоўляй кіраваў інжынер В. Стакоўскі – паляк, але зрабіў гэта бясплатна. «Безвозмездно», – падкрэсліў святар Мацкевіч і дадаў, што была гэта «огромная услуга», за што атрымаў інжынер гарачую ўдзячнасць ад усіх праваслаўных. Выказваннем той удзячнасці быў адмысловы ліст Варшаўскага мітрапаліта, перададзены ў свой час інжынеру.

Цікавіць нас таксама гісторыя будаўніцтва і сродкі фінансавання, якімі кіраваў Камітэт па пабудове. Паўстаў камітэт на заўтра пасля пажару старой царквы. Айцец Мацкевіч згадвае той дзень праз 10 год, калі ў малой капліцы на могілках (цяпер плошча Леніна) плач вернікаў перапыніў набажэнства. Тады адразу і арганізавалі камітэт, на чале якога стаў сенатар А. Назарэўскі.

Адразу хацелі збудаваць драўляную царкву. Але Міністэрства па справах рэлігіі і асветы было супраць. Запатрабавала мураваную царкву. Гэта прывяло да распрацоўкі новых праектаў, непамерна павялічыла кошты і расцягнулася на доўгія гады, кажа святар Мацкевіч. Але, па яго словах, «мы ўдзячны гэтаму – маем прыгожую і зграбную царкву». Узводзілі яе акурат 7 год: у жніўні 1924 года біскуп палескі і навагрудскі Аляксандар асвяціў кутны камень.

А сродкі на будаўніцтва? Рознае з гэтым было. Шмат здабылі дзякуючы ахвярам вернікаў і добраахвотным складкам. Многа дапамог баранавіцкі магістрат і павятовы сеймік, але праваслаўныя людзі будуць памятаць і значныя субсідыі ўрада.

У рэшце рэшт царква была скончаная. Засталася толькі тынкоўка, якую зробяць у наступным годзе. Цяпер самая пільная справа – асвячэнне і адкрыццё новай святыні. Адбудзецца гэта 4 красавіка, а ўрачыстасць правядзе архіепіскап Гродзенскі і Наваградскі Алексій. Будзе прысутнічаць і ваявода навагрудскі.

Dziennik Poznański

12 верасня

Перапахаваюць парэшткі італьянскіх ваеннапалонных

У Баранавічы прыбыў прадстаўнік італьянскай амбасады палкоўнік Пацыфізі Дантэ, у таварыстве свайго сакратара Манака Генара. Іх мэта –­ эксгумацыя целаў італьянскіх ваеннапалонных, якая адбудзецца на вайсковых могілках у Германтоўцах, Гарадзішчанскай гміны і Калесніках, Моўчадскай гміны. Адтуль парэшткі салдат будуць перавезеныя на італьянскія могілкі ў Варшаве. Баранавіцкае стараства шмат зрабіла для аблягчэння працы, прадпрынятай італьянскай амбасадай. З Навагрудскага ваяводства сюды таксама быў дэлегаваны ўраднік.

Kurjer Wileński

15 верасня

Смерць пад коламі цягніка

На чыгуначнай лініі Баранавічы-Палескія цягнік, што ішоў з Брэста, наехаў на 20-гадовага Фейрэля Ціялькова, жыхара Ляхавіч, які ад удару лакаматывам быў забіты на месцы.

 

2001 год

Intex-press

6 верасня

Даешь свои вагоны

Барановичский завод автоматических линий скоро станет одним из структурных подразделений БЖД. И считать так сегодня есть все основания. Как рассказала главный экономист дороги Г. В. Бричкина, вопрос уже рассматривался в Совете Министров и решался на месте. Руководство дороги во главе с начальником БЖД Виктором Рахманько выезжало на БЗАЛ и ознакомилось как с предприятием, так и с его финансовым состоянием. Во время этого визита на заводе состоялась встреча с вагоностроителями из Днепропетровска. Как отметил в телефонном разговоре замначальника дороги по вагонам и локомотивам В. В. Назаренко, профиль предприятия пока меняться не будет. Вместе с тем планируется на базе БЗАЛ при участии Днепропетровского вагонного ремонтно-строительного завода создание совместного предприятия по выпуску вагонов.

Надо сказать, что до последнего времени финансовое состояние завода автоматических линий назвать благополучным можно было с большой натяжкой. И теперь есть все основания полагать, что, вливаясь в такую стабильную республиканскую структуру, как Белорусская железная дорога, предприятие не будет испытывать финансовых трудностей и станет работать устойчивее.

13 верасня

Осенняя переэкзаменовка

Согласно предварительным данным, озвученным председателем ЦИК Лидией Ермошиной, за Александра Лукашенко в целом по республике проголосовали 75,62% избирателей, за Владимира Гончарика –­ 15,39%, Сергея Гайдукевича ­– 2,5%.

В Барановичском районе жители оказались еще категоричнее: Лукашенко ­– 88,2%, Гончарик ­– 6,8%, Гайдукевич ­– 1,4%. У нас в Барановичах хотя картина не так однозначна, но не сильно отличается от республиканской: Лукашенко набрал 70,29%, Гончарик – 18,96%, Гайдукевич –­ 2,4%.

20 верасня

Бюллетени на помойке

О том, что президентские выборы в Беларуси были самыми-самыми, то бишь самыми справедливыми и демократическими, мы уже наслышаны под самую завязку. Более того, результаты этих выборов свежеиспеченный победитель, откинув ложную скромность, охарактеризовал просто и без затей:­ красивая и элегантная победа. Почему в таком случае авторитетные европейские институты отказались признать эту победу? Ответом на этот вопрос можно в какой-то степени считать историю, случившуюся 17 сентября в нашем городе.

Раннее утро. Южный микрорайон. Легкий сентябрьский ветер несет по улицам обычный городской мусор: пакеты от чипсов, конфетные фантики, пачки от сигарет. А что это за белые листы формата А4? Недоумевающие прохожие с любопытством нагибаются и не верят своим глазам: «Бюлетэнь на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь». После того как некоторые горожане осознали произошедшее, в редакции газеты стали раздаваться возмущенные телефонные звонки читателей. Садимся в машину и едем.

Действительно, на повороте улиц 50 лет ВЛКСМ возле гаражного массива ветер разнес целую кучу избирательных бюллетеней. Начинаем собирать. В итоге, поработав минут 15, держим около сотни влажных и измятых листков. Несмотря на непрезентабельный внешний вид, все они по сути девственно чисты:­ ни подписей членов комиссии, ни «галочек», ни других отметок.

Председатель городской комиссии по выборам президента Михаил Якшук в своих комментариях был немногословен. Мол, что тут говорить, и так все ясно, налицо провокация местных демократов, разбросавших по городу ксерокопии избирательных бюллетеней с целью дискредитации результатов прошедших президентских выборов.

Его заместитель Нина Кашуро отнеслась к сообщению с большим вниманием. Вместе с ней мы и попробовали проследить цепочку от появления бюллетеней в городе до окончания выборов и составления итогового протокола. Но, увы, в цепочке этой тоже ничего не намекало на возможные пропажи. Поэтому вердикт Кашуро был такой же, как и у председателя комиссии: провокация, в крайнем случае документы могли попасть в Барановичи из района или другого города.

Помощник прокурора города Михаил Бесан не высказал по поводу услышанной от нас информации ни удивления, ни возмущения. «Позвоните в дежурную часть милиции, они должны разобраться», ­ посоветовал он нам в ответ на наше заявление по поводу разбросанных бюллетеней.

В милиции сообщение о всплывших неизвестно откуда избирательных бюллетенях поначалу также было встречено с прохладой. Дежурный, узнав, что на них не было ни подписей, ни каких-то других отметок, искренне удивился: «Ну, так какие проблемы». Однако, услышав в ответ, что даже незаполненные бюллетени должны храниться в соответствующих местах и соответствующих условиях, а не валяться по подворотням, решил, прежде чем положить трубку, все-таки посоветоваться со «старшими товарищами». К чести «старших товарищей», отреагировали они достаточно оперативно, и уже через минут 20 в редакции газеты четыре офицера милиции проводили дознание.

Говорить о его результатах, конечно, рано. Однако уже сейчас можно говорить с уверенностью, что в данной ситуации мы имеем дело с грязной игрой. Кто зачинщик этой игры:­ власти ли, оперировавшие в ходе прошедших выборов по своему усмотрению «лишними» бюллетенями, оппозиция ли, попытавшаяся, отпечатав на ксероксе и разбросав по городу копии бюллетеней, дискредитировать эти самые власти, мы надеемся узнать в ближайшее время.

Посадка первого самолета на новый аэродром и пачка бюллетеней на помойке. О чем писали барановичские газеты в сентябре 1931 и 2001 годов

Найденные в Барановичах бюллетени. Фото: Intex-press

27 верасня

Ведется проверка

История с обнаруженными на прошлой неделе в Барановичах избирательными бюллетенями далека от логического завершения. Несмотря на то, что первые лица города публично заявили, что найденные в Южном микрорайоне документы являются фальшивками, результаты официальной экспертизы редакции пока не предоставлены. По словам начальника Барановичского ГОВД полковника В. Лещины, по данному факту проводится проверка и говорить о ее результатах можно будет не раньше, чем через неделю. Вернуться к этой теме редакция газеты планирует в одном из ближайших номеров.

Читайте также: Приезд Лукашенко на электричке, трагедия на полигоне и сокращение в магистрате. О чем писали барановичские газеты в августе 1931 и 2001 годов

 

Источник: www.intex-press.by

Get real time updates directly on you device, subscribe now.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.