Комплекс метадычных рэсурсаў да 140-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа створаны ў гарадской бібліятэцы Баранавічаў

393

  Комплекс метадычных рэсурсаў да 140-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа створаны ў гарадской бібліятэцы Баранавічаў

140-годдзе Купалы і Коласа – важная нагода для актывізацыі бібліятэчнай дзейнасці ў галіне папулярызацыі творчасці Песняроў беларускага слова і найлепшых здабыткаў беларускай культры ў цэлым. Творчы плён паэтаў дае магчымасць захаваць для новых пакаленняў беларусаў нацыянальную культурную спадчыну. Важна толькі выбраць актуальныя для сёняшняй моладзі, якая дасканала валодае сучаснымі камп’ютарнымі тэхналогіямі і адмыслова ведае найлепшыя лагістычныя падыходы да пошуку патрэбнай інфармацыі ў інтэрнэт-прасторы, формы і метады работы.

Для кіраўнікоў чытання, людзей, чыя дзейнасць непасрэдна звязана з выхаваннем і навучаннем, захаваннем культурнай спадчыны, спецыялістамі сектара маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая распрацаваны комплекс рэсурсаў метадычнага характару для інфармацыйнага суправаджэння знамянальнай даты. Комплекс уключае метадычныя рэкамендацыі, шэраг інтэлектуальных творчых заданняў па творчасці Песняроў, створаных у розных сэрвісах.

Метадычныя рэкамендацыі “Купала і Колас, вы нас гадавалі” вылучае сучасны падыход да фарміраваня адукацыйнага кантэнту. Выданне аснашчана спасылкамі на іншыя тэматычныя рэсурсы ўласнай генерацыі, размешчаныя на бібліятэчным вэб-сайце, QR-кодамі для прамога выхаду на бясплатныя анлайн-сэрвісы, у якіх можна стварыць творчыя заданні. Мазаіка цікавых фактаў дазволіць прыадчыніць невядомыя раней старонкі з жыцця Песняроў. Формы і назвы прапануемых мерапрыемстваў для ўшанавання юбіляраў сістэматызаваны і для зручнасці карыстальнікаў сабраны ў табліцу. Зроблены агляд унушальнай калекцыі тэматычных сцэнарных і аналітычных матэрыялаў з бібліятэчнага фонду. А сваеасаблівай “рызынкай” метадычнага выдання з’яўляюцца сцэнарныя дадаткі.

Блок інтэлектуальных творчых заданняў, створаных бібліятэчнымі спецыялістамі, мае практычную накіраванасць. Краязнаўчая састаўляючая адзначае віртуальны літаратурны тур “Коласаўскія адрасы Брэстчыны”. Цікавыя малавядомыя факты з жыцця і творчасці народных паэтаў Беларусі сабраны ў эрудыт-слэме “Беларускага слова волат” па творчасці Янкі Купалы, анлайн-квізе “Ён Коласам сябе назваў”, інтэрактыўнай панараме “Янка Купала – Пясняр зямлі беларускай” і іншых інтэлектуальных анлайн-заданнях.
Прапануемыя бібліятэчнымі метадыстамі адукацыйныя рэсурсы дапамогуць данесці інфармацыю ў гульнявой форме, што, несумненна, зробіць больш якасным працэс навучання. Набыць выданне і атрымаць метадычную кансультацыю можна ў сектары маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая па адрасу: вул. Леніна, 53.

Іна Рушніцкая, загадчык сектара ЦГБ імя В. Таўлая

Источник: nashkraj.by

Get real time updates directly on you device, subscribe now.

Комментарии закрыты.