Баранавіцкая бібліятэка запрашае на выставу са шведскім каларытам

0 399

Баранавіцкая бібліятэка запрашае на выставу са шведскім каларытам

Выстава “Маленькая бібліятэка” будзе працаваць у сектары літаратуры на замежных мовах цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В.Таўлая з 6 па 22 красавіка.

Да ўвагі наведвальнікаў выставы будуць прадстаўлены больш за 50 шведскіх дзіцячых кніг, а таксама навукова-папулярная літаратура пра гэту прыгожую і мнагагранную краіну. Усіх жадаючых чакае майстар-клас паводле кніжкі шведскай дзіцячай пісьменніцы Эмы Адбоге “Яміна”.

– Утульна размясціўшыся ў фатэлі пад таршэрам ці на мяккіх падушках, можна будзе не толькі пачытаць па-беларуску знакамітыя шведскія кніжкі пра Піпі Доўгуюпанчоху і Карлсана, Пэтсана і Фіндуса, Маму Му і Крумкача, Біла і Болу, Мулан і Снежнага чалавека, а яшчэ і пагартаць кнігі на шведскай мове, сабраць пазл, пагуляць з героямі шведскіх казак і нават самім намаляваць іх, – гавораць арганізатары выставы.

Уваход вольны. Для арганізаваных груп – па папярэдняй рэгістрацыі. Даведкі па тэлефоне 40-36-90.

Падрыхтавала Алена РАКУЦЬ

Источник: nashkraj.by

Get real time updates directly on you device, subscribe now.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.