90 год назад у Баранавічах асвяцілі Пакроўскі сабор з мазаікай, аналага якой няма ў свеце

0 325

4 кастрычніка 1931 года царкву асвяціў епіскап Палескі і Пінскі Аляксандр.

90 год назад у Баранавічах асвяцілі Пакроўскі сабор з мазаікай, аналага якой няма ў свеце

Праект будаўніцтва Пакроўскага сабора ў Баранавічах.

У далёкім 1908 годзе на месцы цяперашняга сабора ў Баранавічах была пабудавана драўляная праваслаўная царква. У 1915 годзе, падчас І сусветнай вайны, калі ў нашым горадзе знаходзілася Стаўка расійскага цара Мікалая ІІ, храм быў павялічаны прыбудовамі. Драўляная царква праіснавала нядоўга і згарэла ў 1921 годзе ў ноч на 19 красавіка (2 мая па новым стылі), пасля святочнай вячэрні Першага дня Вялікадня.

90 год назад у Баранавічах асвяцілі Пакроўскі сабор з мазаікай, аналага якой няма ў свеце

Царква ў Баранаічах. Паштоўка пачатку ХХ стагоддзя. З калекцыі Руслана Равякі

Раніцай на папялішчы сабралася ўся праваслаўная паства горада. Прыход пастанавіў узнавіць храм. Быў абраны камітэт па пабудове новай царквы, які ўзначалілі сенатар польскага Сейма Аляксей Назарэўскі, протаіерэй Павел Мацкевіч і царкоўны стараста Яроцкі.

90 год назад у Баранавічах асвяцілі Пакроўскі сабор з мазаікай, аналага якой няма ў свеце

Царкоўна-будаўнічы камітэт.

Два гады польскія ўлады Наваградскага ваяводства не падпісвалі праект на пабудову царквы, якую спачатку хацелі аднавіць з дрэва. Тады камітэт з падтрымкаю архіепіскапа Дыянісія вырашыў збудаваць мураваны храм. Новы праект выканаў варшаўскі архітэктар Мікалай Абалонскі. Будаўніцтва царквы ацанілі ў 147 тысяч злотых (для прыкладу – пуд жыта тады каштаваў 2 злотых).

6 жніўня 1924 года адбылася закладка храма епіскапам Палескім і Пінскім Аляксандрам у прысутнасці мясцовых уладаў, вайсковага гарнізона з аркестрам і шматтысячнай грамады праваслаўных і людзей іншых веравызнанняў.

З 1925 па 1928 год жыхары горада сабралі 36 тысяч злотых. Дзякуючы сенатару Назарэўскаму польскі ўрад на працягу трох год выдзяляў па 58 тысяч. Яшчэ 8 тысяч на пабудову царквы знайшоў Баранавіцкі гарадскі магістрат. Праз 4 гады ад пачатку будаўніцтва, 20 лістапада 1928 года, на храм былі ўрачыста ўсталяваны купалы. Пасля да 1931 года адбываліся працы ў сярэдзіне царквы, аздабляліся іканастасы, выкладалася мазаіка, прывезеная з Варшавы.

90 год назад у Баранавічах асвяцілі Пакроўскі сабор з мазаікай, аналага якой няма ў свеце

Будаўніцтва Пакроўскага сабора, 1928 год.

Руйнаванне праваслаўнага Варшаўскага сабора Аляксандра Неўскага пачалося ў 1924 годзе. Палякі спрабавалі пазбавіцца ад сімвала расейскага панавання. Але праваслаўным вернікам дазволілі зняць мазаікі, забраць іканастасы, абразы і царкоўную маёмасць. Некаторы час не ведалі, што з гэтым рабіць.

Дзякуючы намаганням сенатара польскага Сейма Аляксея Назарэўскага (які жыў у нашым горадзе і ўваходзіў у апазіцыйны ў парламенце Беларускі клуб), у 1926 годзе ў Баранавічы ў трох вагонах былі прывезены алтары, 10 ківотаў, 20 абразоў на дошках, 9 абразоў на дрэве і палатне, 3 мазаічныя абразы («Маці Божая Замілаванне», «Мітрапаліт Алексій», «Іосіф Волацкі»).

23 жніўня 1928 года мітрапаліт Дыянісій перадаў у Баранавічы іканастас з былой дамавой царквы Варшаўскага каралеўскага замка, 4 абразы на цынку, 7 двухстворкавых дубовых дзвярэй, 40 фрагментаў мазаікі і 13 скрыняў роспісаў на гіпсавых пласцінах – усё, што засталося ад Варшаваўскага сабора А. Неўскага. 30 фрагментаў мазаікі былі складзены ў 4 пано і змешчаны на ўнутраных ды вонкавых сценах баранавіцкай царквы. Яшчэ 10 фрагментаў дасюль ляжаць у сутарэннях храма, бо з іх немагчыма скласці цэласны малюнак.

4 кастрычніка 1931 года Баранавіцкі сабор Пакрова Багародзіцы быў асвечаны архіепіскапам Гродзенскім і Наваградскім Алексіем, з 1949 года доўгі час заставаўся адзіным дзеючым праваслаўным храмам у горадзе. У 1953 годзе царква была ўключана ў спіс помнікаў архітэктуры і ўзята пад ахову дзяржавы.

 

90 год назад у Баранавічах асвяцілі Пакроўскі сабор з мазаікай, аналага якой няма ў свеце

Мазаічная кампазіцыя «Хрыстос з данатарамі»

Мазаіка, якая знаходзіцца ў баранавіцкім храме, мае звыш за 20000 адценняў смальты. Гэта смальта выраблялася ў майстэрні Фралова. Слой шкла пакрываўся сусальным золатам і зверху накладаўся яшчэ адзін слой шкла.

З мазаікі варшаўскага сабора, зробленай па творах  Віктара Васняцова, у Баранавічах ёсць толькі адзін фрагмент – «Табе радуецца». Гэта выява Маці Божай з сынам, памерам 4х4 м2, якая размешчана ўверсе горнага месца ў алтары. Некалі яна ўваходзіла ў вялікае пано.

Замежныя мастацтвазнаўцы лічаць цудам свету Баранавіцкі Пакроўскі сабор з яго мазаікай. На іх думку, пры добрай наладжанай прапагандысцкай рабоце наш горад мог бы стаць значным турыстычным цэнтрам, куды б ехалі людзі з розных краін, каб паглядзець найлепшыя мазаічныя мастацкія творы. Але, на жаль, шырокай вядомасці наш храм пакуль не мае. Сёння нават жыхары горада прызвычаіліся да нашай царквы ды не заўважаюць многага ці нават не ведаюць пра яе вартасць і значнасць.

YouTube видео

Источник: www.intex-press.by

Get real time updates directly on you device, subscribe now.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.