Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

0 311

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

У нядзелю 14 жніўня ўсе жыхары Гірмантаўцаў ад мала да вяліка святкавалі 110-годдзе з дня ўтварэння свайго роднага і непаўторнага аграгарадка.

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

Распачаў праграму свята старшыня Гарадзішчанскага сельвыканкама В.А. Галецкі:

– Сёння, ды і ва ўсе часы, галоўным багаццем вёскі былі і ёсць людзі, людзі працавітыя, добрыя і сумленныя, шчырыя і гасцінныя.

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

Старшыня ўручыў дыпломы і падарункі самаму старэйшаму, 95-гадоваму, жыхару Гірмантаўцаў Н.М. Хупчанка і самаму маленькаму – Арцёму Русаку. Ушаноўвалі на мерапрыемстве і юбіляраў, якія ў гэтым годзе святкуюць свае дні нараджэння. Узрост самага малодшага юбіляра – 45 гадоў, а старэйшага – 95.

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

Граматы атрымалі руплівыя гаспадары і гаспадынькі аграгарадка, “у якіх і хата як лялька стаіць, і плот як карцінка, і агарод дагледжаны, а надворак кветкамі зіхаціць”. Словы ўдзячнасці прагучалі ў адрас хлебаробаў, паляводаў, працаўнікоў ферм, усіх, хто самааддана і добрасумленна працуе ў гаспадарцы, сацыяльнай інфраструктуры.

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

Упрыгожаннем свята стала выстава-продаж дэкаратыўна-прыкладной творчасці мясцовых майстроў. Вачэй было не адвесці ад створанага чалавечымі рукамі! Тут і рэчы з лазы майстра Д.А. Яфімава, карункавыя сурвэткі З.Д. Цвілевіч, упрыгожванні для дзяўчынак у тэхніцы канзашы А.В. Налівайка і дэкаратыўная лепка з пластыліну самага юнага майстра – Лізы Лаўрынчык, фотаздымкі Д.А.Тахтаравай.

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

А які смачны водар вітаў у паветры каля выставы кулінарных шэдэўраў удзельнікаў аматарскага аб’яднання“Салодкае жыццё”!..

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

Для юнага пакалення вяскоўцаў на працягу свята працавалі гульнявыя атракцыёны, з якіх даносіліся захопленыя крыкі і шчаслівы смех дзятвы.

Прадстаўнікі пажарна-аварыйнага выратавальнага паста № 19 г.п. Гарадзішча знаёмілі дзяцей з працай пажарных машын і амуніцыяй.

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

На працягу свята гучалі песні вакальнай групы ветэранаў труда аматарскага аб’яднання “Вытокі” і ансамбля песні “Вечарынка” Палонкаўскага сельскага Дома культуры, асобных выканаўцаў Гірмантаўскага сельскага Дома культуры.

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

Адным словам, свята атрымалася на славу.

Свята аграгарадка Гірмантаўцы “Люблю цябе, мой родны край”

Нават пасля завяршэння канцэрта вяскоўцы не спяшаліся разыходзіцца: куплялі ў майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці іх вырабы, шчыра дзякавалі артыстам за душэўныя песні, а загадчыцы Дома культуры З.Д. Цвілевіч – за арганізацыю такога цёплага і душэўнага мерапрыемства.

Вядучы метадыст РМЦ Мікульская Т.В.

Источник: nashkraj.by

Get real time updates directly on you device, subscribe now.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.