Шестой школьный день 2 апреля в учреждениях образования Барановичского района

0 248

Шестой школьный день 2 апреля в учреждениях образования Барановичского района

Мирновская школа
2 апреля 2022 в рамках работы шестого школьного дня в ГУО «УПК Мирновская детский сад-средняя школа» Барановичского района прошли мероприятия,посвящённые Дню единения народов России и Беларуси.

Городищенская школа
2 красавіка для вучняў 7-10 класаў Гарадзішчанскай сярэдняй школы імя М.А. Скіпара прайшлі конкурс чытальнікаў “Дзве мовы сталі блізкімі мнезмалку” і прэзентацыя-віктарына «Дзве сястры — Беларусь і Расія: агульная гісторыя, культура, лёс». Вучні 5-6 класаў прынялі ўдзел у конкурсна — гульнявой праграме “Штурвал талерантнасці». Вучні пачатковых класаў правялі конкурс малюнкаў-прэзентацыю “Разам весела крочыць…”, прысвечаныДню яднання Расіі і Беларусі.

Севрюковская школа
02.04.2022 навучэнцы Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Самыя патрэбныя прафесіі”. Занятак пачаўся злегенды аб узнікненні прафесій у даўнія часы, далей прысутныя прынялі ўдзел у конкурсе загадак “Адгадай прафесію”, гульнях “Пазнай прафесію патрох словах”, “Самая, самая, самая…”, розыгрышы латарэі “Кім я буду сёння” (прафесіі нашай вёскі), рэаліці-гульні па выбранай прафесіі .
Гурткоўцы пачалі працу над вырабам аловачніцы ў выглядзе вусеня. Праца будзе працягвацца і на наступных занятках.

Лавриновичская школа
Школьная субота на вясенніх канікулах не стала выключэннем для правядзення цікавых мерапрыемстваў. Тым больш, што сённняшні шосты школьны дзеньвыдаўся такім снежным. Гуляючы ў снежкі, абсыпаючы адзін аднаго снегам, спяшаюцца вучні на сустрэчу са сваімі сябрамі і настаўнікамі.
Спяшаюцца… і трапляюць на мерапрыемствы шостага дня. Літаратурны глобус “Падарожжа па замежных казках” з вучнямі-пачаткоўцамі правяла
Гаўрылік Т.Г., школьны бібліятэкар. Вучні добра ведаюць казкі беларускіх пісьменнікаў, а вось знаёмства з казкамі замежных пісьменнікаў длямногіх стала адкрыццём.
“Пазнай свой рэгіён”, — пад такой назвай прайшла віктарына для вучняў 7-11 класаў. Мерапрыемства прайшло з элементамі віртуальнай экскурсіі. Авучні 5-6 класаў з вялікім задавальненнем пабывалі на “Гумарыне для сяброў”, якое правёў педагог-арганізатар Мелюх П.І. Шосты школьны дзеньпрынёс навучэнцам шмат станоўчых эмоцый.
Наперадзе — апошняя школьная чвэрць.Гэта значыць, што наперадзе яшчэ столькі ўсяго цікавага! Столькі поспехаў, добрых і выдатных адзнак, агалоўнае – цікавых і карысных школьных мерапрыемстваў!

Больше фото в нашем телеграм-канале МД

Источник: nashkraj.by

Get real time updates directly on you device, subscribe now.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.