Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі

0 364

Адыходзячы кастрычнік пружанскім аматарам фігурнага катання запомніцца як месяц, насычаны на турніры. Узяўшы паўзу ўсяго на адныя выхадныя, наш Лядовы палац 20-22 кастрычніка зноў прымаў значныя спаборніцтвы. На гэты раз — рэспубліканскія «Кубак Белавежскай пушчы» і адборачны этап Алімпійскіх дзён моладзі (АДМ) Брэсцкай вобласці.

Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі

Першы з названых турніраў ужо атрымаў пастаянную «прапіску» ў Пружанах. Штогод, каб паўдзельнічаць у ім, прыязджаюць спартсмены з усёй рэспублікі. Справа ў тым, што «Кубак Белавежскай пушчы» дае магчымасць паказаць свае здольнасці самым розным фігурыстам — ад кандыдатаў у майстры спорту да ўладальнікаў 3-га юнацкага разраду і навічкоў.

Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі

Усяго ж на абодва турніры ў Пружанах заявілася больш за 100 спартсменаў са сталіцы, Брэста, Пружан, Баранавіч, Івацэвіч і нават Гомеля.

Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі

Трэнер Ксенія Вайтко прывезла з Баранавіч на «Кубак Белавежскай пушчы» адразу некалькі сваіх падапечных, якія трэніруюцца на базе мясцовага Лядовага палаца спорту. Па выніках спаборніцтваў чатыры з пяці дзяўчынак папоўнілі сваю медальную скарбонку.

Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі

— З задавальненнем заўсёды едзем да вас, у Пружаны. Нам падабаецца, любім гэты горад. Тут камфортна, утульна, цудоўная лядовая арэна. Хтосьці з маіх дзяўчынак у фігурным катанні шэсць, хтосьці пяць гадоў, ёсць і тыя, хто займаецца толькі з мінулага года, але ўжо дасягае вынікаў. Гэта, напрыклад, Кацярына Крэбс, якая заваявала серабро ўжо не сярод навічкоў, а сярод юных фігурыстаў. Запомніцца «Кубак Белавежскай пушчы» Паліне Лопуць: у яе таксама серабро і па выніках спаборніцтваў прысвоены 3-ці юнацкі разрад. Таму будзем працаваць далей, каб дасягаць яшчэ большых вышынь, — расказала Ксенія.

Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі

Пакарыўся «Кубак Белавежскай пушчы» і фігурысткам, якія прадстаўлялі Пружаны. Дар’я Межыеўская толькі нядаўна папоўніла нашу каманду і перайшла ў яе з Івацэвіч. На турніры спартсменка выступала ў старэйшай групе 2-га спартыўнага разраду і стала па выніках кароткай і адвольнай праграм другой. На гэтых жа спаборніцтвах сярод кандыдатаў у майстры спорту змагалася наша Уладзіслава Чахоўская — тут яна пятая.

Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі

Вельмі непасрэднымі і запамінальнымі былі выступленні тых, хто літаральна толькі-толькі ўстаў на канькі — навічкоў. Няхай іх праграмы пакуль не адрозніваюцца складанымі элементамі, тымі ж скачкамі, але з такіх спаборніцтваў, як «Кубак Белавежскай пушчы», магчыма, пачнецца шлях кагосьці з іх у вялікі спорт.

Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі

У кожнай з маленькіх спартсменак адметная і запамінальная праграма, нават свой вобраз. Задавальненне ад выступленняў атрымлівалі як гледачы, так і суддзі, што было відаць па іх усмешках. Аднак жа спаборніцтвы ёсць спаборніцтвы.

Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі

Першай сярод навічкоў стала якраз падапечная Ксеніі Вайтко з Баранавіч — Марыя Афанасьева. А вось на другім і трэцім месцах — нашы дзяўчынкі. Гэта Аліса Корж і Марыя Новік. Чацвёртая — Стэфанія Казмярчук, у яе — медаль за ўдзел.

Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі

Пружанскім стаў п’едэстал навічкоў у групе «Б»: першае месца тут заваявала наша Кіра Касцючэнка, серабро — у Алёны Шэпель. Усе дзяўчынкі разам з узнагародамі атрымалі сімвалічныя сувеніры на памяць пра турнір.

Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі

Калі «Кубак Белавежскай пушчы» — умоўны падмурак, то Алімпійскія дні моладзі Брэстчыны — дэманстрацыя таго, што можна дасягнуць шляхам карпатлівых трэніровак. Удзельнікі гэтых спаборніцтваў выступаюць у асноўным у катэгорыі КМС. Былі прадстаўлены таксама спартсменкі ў першым спартыўным разрадзе — тыя, каму да атрымання запаветнага кандыдата літаральна крок. Захапіцца тут ёсць кім, а ўдвая прыемней, што ў кожнай з катэгорый, прадстаўленых на АДМ, былі тыя, што трэніруюцца зараз або трэніраваліся раней у Пружанах.

Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі

Напрыклад, возьмем парнае катанне. На АДМ яно было прадстаўлена парай Надзін Віцязь і Максіма Хрытоненкі. Свой шлях у спорт Максім пачынаў як адзіночнік менавіта на пружанскай арэне. Надзін трэніравалася на Мінск-Арэне. Абодвух спартсменаў заўважыў алімпійскі чэмпіён, галоўны трэнер Нацыяльнай зборнай Алег Васільеў. Так з цягам часу ў беларускім фігурным катанні з’явілася новая спартыўная пара.

Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі

Максім і Надзін перанеслі гледачоў у атмасферу балю. Ён — у вобразе гусара, яна — сапраўдная лэдзі, якую запрасілі на танец. Кароткай праграмай з-за падзенняў спартсмены засталіся крыху незадаволеныя, але ж гэтыя спаборніцтвы — першыя пасля аднаўлення Надзін у выніку траўмы. Лепш паказала сябе пара ў адвольным пракаце. У планах — удзел у рэспубліканскіх АДМ, якія пройдуць напачатку снежня ў сталіцы, і, магчыма, пасля трэніровак пад кіраўніцтвам Алега Васільева і Сяргея Воранава ўдзел у этапах Гран-пры ў Расіі. Пра Пружаны зноў жа казалі з любоўю і павагай, адзначыўшы тое, што ўсё тут — ад спаборніцтваў да месцаў пражывання — на вышэйшым узроўні.

Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі

Сярод хлопцаў у КМС быў прадстаўлены добра вядомы чытачам Васіль Барахоўскі. Ён выступіў за Брэсцкую вобласць з новымі праграмамі і павёз у сталіцу золата. У гэтым жа разрадзе, але сярод дзяўчат, выступілі Уладзіслава Чахоўская і Ганна Калінка. У выніку Аня — першая, а Улада — другая ў турніры. Трэніруюць пружанскіх спартсменак Вольга Уважаная і Таццяна Хадаровіч.

Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі

У першым спартыўным разрадзе сачылі за пракатамі Эліны Цірскіх. Гэтая дзяўчынка была вымушана на некалькі месяцаў прыпыніць трэніроўкі, каб аднавіцца пасля траўмы, але даказала, што здольная на многае. Пасля кароткай і адвольнай праграм у спартсменкі — серабро. Ад найвышэйшай прыступкі п’едэстала спартсменку аддзялілі ўсяго 0,07 бала.

Фігурысты з розных куткоў краіны прыехалі ў Пружаны, каб пазмагацца за «Кубак Белавежскай пушчы» і пуцёўку на рэспубліканскія Алімпійскія дні моладзі

У цэлым абодва турніры выдаліся відовішчнымі і яркімі. Яшчэ раз дзякуй спартсменам, арганізатарам і гледачам, якія знайшлі час, каб пабалець за нашых. Сочым за наступнымі стартамі і жадаем фігурыстам поспехаў на іх і чыстых пракатаў.

Фото: аўтара

Get real time updates directly on you device, subscribe now.

Оставьте ответ

Ваш электронный адрес не будет опубликован.