Akavita
Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага рускіх войск у Барановічах.
  • Музыкальные инструменты в Барановичах
  • ЧТУП «Аквадивторг» - все для строительства и ремонта
  • Бюро рекламы - наружная реклама в Барановичах
  • Magnatus.by - оформление свадеб и праздников.
  • Банно-оздоровительный комплекс
  • Все для кровли и крыши в Барановичах
  • Караоке-бар
  • Компания
  • Упаковочные материалы и товары для офиса - компания «Белимханекс»
  • Орифлэйм в Барановичах
  • Магазин Окна и двери
  • ООО «ЭкономДом» - прогрессивное энергосберегающее оборудование
  • ЧМУП ЛЕЧМЕД
  • Защищенный дом - комплексные решения по безопасности вашего дома и офиса
  • Все для кровли и фасада
  • Кабинет УЗИ и акушера гинеколога ЧТУП «Дэйскомп»
  • Мебель на заказ от производителя - ЧПУП
  • Турбери - турагенство, туроператор в Барановичах
  • Академия детских наук
  • Отделочныеи и строительные материалы в Барановичах. Гипсар.
  • Мебель по индивидуальным дизайн-проектам. БарановичиСпецМебель
  • Магазин
  • Цветочный рай - цветы в барановичах
Добавить компанию в каталог!

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага рускіх войск у Барановічах.

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 года. У вайну былі ўцягнуты звыш 30 краін свету, у тым ліку і Расія, у склад якой у той час уваходзілі беларускія землі. У гісторыі края яна пакінула свой след.

Напрацягу першага года вайны ( жнівень 1914 г.- жнівень 1915 г.) ў Баранавічах знаходзілася Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага рускіх войск. Акрамя штаба Вярхоўнага Галоўнакамандуючага ў Стаўцы мелася канцэлярыя, сакрэтная апаратная і ваенна-паходная царква. На пачатку вайны ў Стаўцы знаходзілася 9 генералаў, 36 афіцэраў, 12 ваенных чыноўнікаў і 125 салдат. У Стаўцы прысутнічалі і прадстаўнікі саюзнах армій- французскай, англійскай, японскай, бельгійскай і інш. Трэба адзначыць, што дзесяць разоў у Стаўку прыязджаў рускі цар Мікалай ІІ. У час прыездаў Мікалая Стаўка не вельмі змяняла свой знешні выгляд.

Царскі сіні цягнік прыбываў на пустуючыя чыгуначныя пуці. Не было ніякай пышнасці, урачыстасці раскошы. З імператарам быў вельмі абмежаваны лік гасударавай світы. Мікалай наведваў штаб Стаўкі, дзе займаўся абмеркаваннем падзей вайны, абыходзіў на прагулцы пасты; наведваў Стаўку каб узнагародзіць салдат і афіцэраў, якія вылучыліся ў баях з праціўнікам.

У час апошняга прыбывання ў Баранавічах ( 11-28 чэрвеня 1915 г.) Мікалай ІІ вырашыў правесці экстраннае паседжанне Савета Міністраў. Тут былі вырашаны пытанні дзяржаўнай важкасці, выкліканыя ваенным часам. З адступленнем рускай арміі, Стаўка была переведзена ў Магілёў.

У верасні 1915 г. мяжа фронту ўстанавілася па лініі Міхалішкі-Ашмяны-Навагрудак-Баранавічы-возера Выганаўскае. Яна падзяліла тэрыторыю сучаснага Баранавіцкага раёну на дзве часткі, значная,- за выключэннем паўночнага ўсходу, - была акупіравана нямецкімі і аўстра-венгерскімі вайскамі. З восені 1915г. па лета 1916 г. на ўчастку фронта, які праходзіў па тэрыторыі края, не адбывалася актыўных баявых дзеянняў. Толькі ў чэрвені- ліпені 1916 г. рускія войскі Заходняга фронту пачалі наступальную аперацыю, акая атрымала назву “Баранавіцкая”, або “Скробава-Гарадзішчанская”. Пад час яе галоўны ўдар па праціўніку праводзіўся ў раёне Гарадзішча-Баранавічы 4-й арміяй пад камандаваннем генерала Рагозы.

Пасля артпадрыхтоўкі рускія войскі некалькі разоў спрабавалі прарваць умацаванні ворага. Аднак гэтыя спробы былі амаль безвыніковыя, рускія панеслі вялікія страты. Акупацыя края працягвалася да студзеня 1919г.


Коментарии из социальных сетей:

Услуги и реклама

Ссылки:

...