Распачауся прыём заявак на конкурс «БАСОВІШЧА-2017»

Распачауся прыём заявак на конкурс «БАСОВІШЧА-2017»

Заяўкі на конкурс маладых гуртоў у межах XXVIII фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2017» прымаюцца да 27 красавіка.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя выканаўцы і гурты, асноўную частку рэпэртуару якіх складаюць беларускамоўныя кампазыцыі. Музыкі ня могуць мець больш за два выдадзеныя альбомы, а сярэдні ўзрост удзельнікаў не мусіць перавышаць 30 гадоў.

Сёлета конкурс пройдзе у тры этапы. Першы — інтэрнэт-адбор — працягнецца да 27 красавіка. Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць форму. Па заканчэньні інтэрнэт-адбору будзе вызначана 10 гуртоў-паўфіналістаў. Яны возьмуць удзел у другім этапе конкурсу — канцэртным праслухоўваньні «Адборышча», якое пройдзе 20 траўня ў Менску пры падтрымцы вядомага беларускага гурта, імя якога пакуль трымаецца ў сакрэце. Па выніках «Адборышча» будуць названыя чатыры гурты, якія атрымаюць магчымасьць прэзэнтаваць сваю праграму на сцэне «Басовішча» ў першы фэстывальны дзень, 14 ліпеня, ды паўдзельнічаць у змаганьні за галоўны прыз — грашовую ўзнагароду, магчымасьць выступіць у другі дзень фэстывалю, гарантаванае месца ў праграме «Басовішча-2018» ды ратацыю сваіх песень ў этэры «Беларускага Радыё Рацыя».

Найлепшых вызначыць журы, куды ўвойдзуць прадстаўнікі арганізатараў зь Беларускага аб’яднаньня студэнтаў, музыкі, культурныя дзеячы і музычныя журналісты.

Сачыць за навінамі фэстывалю можна праз афіцыйную суполку ў Facebook.

Источник: tuzinfm.by

Добавить комментарий
  • Комментарии не найдены

Контактная информация

Барановичи ИП Целюк Ю.С.
УНП: 290440146


Презентация услуг портала
Статистика посещаемости
Публичный договор

Следите за новостями

Узнавайте о всех интересных событиях!

Мы в социальных сетях:
VkOkTw

...